225612, Рэспубліка Беларусь, Брэсцкая вобл., г.Драгічын, вул.Леніна, 202
Фармаканагляд
+375 1644 3-17-84
Аб кампаніі
Галоўная Аб кампаніі

Адкрытае акцыянернае таварыства «Экзон» працуе на айчынным фармацэўтычным рынку з 1995 года. Прадпрыемства вырабляе прадукцыю, якая адказвае ўсім стандартам якасці. Калектыў прадпрыемства зацікаўлены ў супрацоўніцтве з айчыннымі і замежнымі партнёрамі.

Прадпрыемства вырабляе прадукцыю еўрапейскай якасці, выкарыстоўваючы высакаякасную сыравіну. Уся прадукцыя, якая вырабляецца прадпрыемствам, зарэгістравана Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

На прадпрыемстве дзейнічае ўласная служба забеспячэння і кантролю якасці. Высокакваліфікаваны персанал выконвае работы па ўваходныь, прамежкавым кантролі сыравіны і матэрыялаў, а таксама ажыццяўляе ў ходзе тэхпрацэсу кантроль якасці гатовай прадукцыі, кантралюе захоўванне і рэалізацыю.

Інфармацыя для акцыянераў

Сертыфікаты адпаведнасці

Відэаматэрыялы

Супрацьдзеянне карупцыі

У 80-х гадах медыцынская прамысловасць СССР, ветэрынарыя і сельская гаспадарка адчувалі недахоп у біяхімічных прэпаратах. Рашэннем урада былога СССР у г. Драгічыне Брэсцкай вобласці ў 1986 годзе пачалося будаўніцтва завода медыцынскіх прэпаратаў і вырабаў, які атрымаў назву Біяхімічны завод. Завод прызначаўся для выпуску антыбіётыкаў і біялагічных сродкаў для абароны раслін. У складзе завода прадугледжвалася будаўніцтва рамонтна - механічнай вытворчасці саюзнага значэння для патрэб медыцынскай прамысловасці.

Будаўніцтва працягвалася да 1990 г., затым было прынята рашэнне аб перапрафіляванні завода на выпуск антыбіётыкаў і вітамінаў.

У 2019 годзе мы зрабілі:
21 549 100
Плітак гематагена
6 706 300
Упаковак таблетак
1 310 300
Флаконаў сіропаў
899 900
Упаковак парашкоў і гранул
400 300
Іншая прадукцыя
Нашы партнёры
Спампаваць прэзентацыю
Прыміце ўдзел у апытанні
каб дапамагчы нам ўдасканальвацца
Прыміце ўдзел у апытанні, каб дапамагчы нам ўдасканальвацца