Каталог прадукцыі
Склад. Кожны пакет утрымлівае:
Паказання да прымянення. Лячэнне вострых і хранічных захворванняў бранхалёгачнай сістэмы, якія патрабуюць змяншэнні вязкасці макраты, паляпшэння яе адхаджэння і адхарквання. Прафілактыка сіндрому дыстальнай интенстинальной абструкцыі пры мукавісцыдозе.
Спосаб прымянення і дозы. Прымяняюць унутр пасля ежы. Змесціва 1 пакета раствараюць у ? шклянкі (прыкладнае 100 мл) вады, соку або халоднага чаю непасрэдна перад прыёмам. Пасля прыгатавання раствору яго трэба выпіць як можна хутчэй. У асобных выпадках у сувязі з наяўнасцю ў складзе лекавага сродку стабілізатара – аскарбінавай кіслаты, падрыхтаваны раствор можна пакінуць прыкладна на 2 гадзіны да моманту яго прымянення. Дадатковае выкарыстанне вадкасці ўзмацняе мукалітычны эфект лекавага сродку.
Пры вострых няўскладненых захворваннях лекавы сродак прымяняюць не болей 4-5 дзён без назірання ўрача. Тэрмін лячэння хранічных захворванняў вызначаецца асобна. Хранічны бранхіт і мукавісцыдоз патрабуюць працяглага лячэння або лячэння курсамі па некалькі гадоў (да 6 месяцаў).
Умовы захоўвання. У абароненым ад вільгаці і святла месцы пры тэмпературы не вышэй за 25 °С. Захоўваць у недаступным для дзяцей месцы.
Тэрмін прыдатнасці - 2 года. Не выкарыстоўваць пасля заканчэння тэрміну прыдатнасці, прызначанага на ўпакоўцы.
Упакоўка. Па 3 г у пакеты з плёнкі поліпрапіленавай або з матэрыялу камбінаванага, або з матэрыялу ўпаковачнага мнагаслойнага; па 20 пакетаў у пачку разам з лістком-укладышам.